БЕЛ Ł РУС

Махляры выманілі ў мінчука 900 тысяч даляраў нібыта на стварэнне камп'ютарнай гульні

24.06.2025 / 13:29

Nashaniva.com

ГУБАЗіК затрымаў двух жыхароў Мінскай вобласці 25 і 43 гадоў, якія з студзеня 2021 года па май 2025 года разам з асобамі за мяжой выманілі ў 45-гадовага мінчука каля 900 тысяч даляраў на «распрацоўку» камп’ютарнай гульні, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле інфармацыі ведамства, махляры паабяцалі мінчуку прыбытак ад інвеставання ў гульню. Грошы атрымлівалі праз падстаўных асоб і кур’ераў, а таксама праз пераводы на карткі і крыптакашалькі.

Падчас сустрэчы для заключэння фіктыўнага кантракта ашуканцы скарысталіся грымёрам, выдаючы сябе за прадстаўнікоў кампаніі-распрацоўшчыка гульні з Вялікабрытаніі. Следчыя правялі 24 вобшукі ў Мінску, Гомелі, Гродне і над Мінскам.

Падчас іх было канфіскавана больш за 920 тысяч рублёў, а таксама накладзены арышт на маёмасць.

Заведзена крымінальная справу за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры (частка 4 артыкула 209 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула