БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Расія аказала падтрымку Ірану сваёй выразнай пазіцыяй

24.06.2025 / 13:7

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адказаў на крытыку ў адрас Расіі, што яна недастаткова зрабіла для падтрымкі Ірана, піша «Медуза».

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Цяпер вельмі шмат жадаючых падліць алею ў агонь, каб сапсаваць партнёрскія адносіны паміж Масквой і Тэгеранам», — сказаў Пяскоў падчас брыфінгу.

«Расія сапраўды аказала падтрымку Ірану сваёй выразнай пазіцыяй, якую заняла», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ, дадаўшы, што «выразная пазіцыя» Расіі атрымала высокую ацэнку падчас сустрэчы Пуціна з кіраўніком МЗС Ірана Абасам Арагчы 23 чэрвеня ў Крамлі.

«Мы маем намер і далей развіваць нашы адносіны з Іранам», — запэўніў Пяскоў.

Сёння ноччу Дональд Трамп анансаваў спыненню агню паміж Іранам і Ізраілем.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем

Ізраіль пацвердзіў сваю згоду на перамір’е з Іранам

«У вас ёсць 12 гадзін, каб збегчы з жонкай і дзіцем. Мы бліжэй да вас, чым ваша сонная артэрыя». Масад тэлефанаваў генералам КВІР падчас атакі

Каментары да артыкула