БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ пад Віцебскам пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

24.06.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Сёння каля 10:45 18-гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan, на 13-м км аўтадарогі Р-115 «Віцебск — Гарадок», выехаў на паласу сустрэчнага руху для абгону.

Ён сутыкнуўся з аўтамабілем KIA, які рухаўся насустрач, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына.

У выніку ДТЗ пацярпелі абодва кіроўцы і двое 11-гадовых дзяцей, якія знаходзіліся ў аўтамабілі KIA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула