БЕЛ Ł РУС

Групу веласіпедыстаў спыніла ДАІ за парушэнні ПДР

24.06.2025 / 10:4

Nashaniva.com

19 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ спынілі групу веласіпедыстаў з 12 чалавек, якія рухаліся па аўтадарозе Р-28 «Мінск — Маладзечна — Нарач».

Ілюстрацыйнае фота

Увагу супрацоўнікаў веласіпедысты прыцягнулі тым, што рухаліся з парушэннем Правілаў дарожнага руху, а менавіта групай больш за 10 веласіпедаў і без аўтамабіля суправаджэння.

У ходзе разбору супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі, што веласіпедысты рухаліся па аўтадарозе ў сувязі з вучэбна-трэніровачным працэсам.

Удзельнікі групы былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Пра Маладзечна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула