БЕЛ Ł РУС

На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію

24.06.2025 / 7:37

Nashaniva.com

У спісе праекта «Хачу жыць» знайшлі мужчыну перадпенсійнага ўзросту — паводле даных праекта, Іван Кірдзяшкін загінуў на вайне як наёмнік за 8 дзён да свайго 62-годдзя.

На фронце ён знаходзіўся, падаецца, нядоўга: у кастрычніку 2024 года пачаў выкладваць першыя фота ў вайсковай форме.

Пад фотаздымкамі яго актыўна падтрымлівала маці, якая жыве ў Глыбокім, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

6 лістапада 2024 года Іван размясціў апошняе фота — 11 лістапада, як сцвярджае праект, яго не стала.

Да пачатку вайны ён працаваў ахоўнікам у Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула