У паветранай прасторы Ірана — адзін пасажырскі самалёт
Самалёт ляціць з Дэлі ў Тэгеран.
У паветранай прасторы Ірана, якая закрыта для палётаў, знаходзіцца адзін пасажырскі самалёт, вынікае з даных Flightradar24.
Паводле даных сэрвісу, які адсочвае палёты ў рэжыме рэальнага часу, за рэйсам сочаць каля 12 тысяч карыстальнікаў.
Самалёт Airbus A340 іранскай авіякампаніі Mahan Air з рэгістрацыйным нумарам EP-MJF выконвае рэйс з Дэлі ў Тэгеран.
Раней іранскія ўлады паведамлялі, што паветраная прастора краіны будзе закрыта да 14:00 аўторка, піша Бі-бі-сі.
З даных Flightradar24 таксама вынікае, што аэрапорты краін Персідскага заліва аднавілі працу пасля атак Ірана на амерыканскую ваенную базу ў Катары.
Сёння ноччу Дональд Трамп заявіў пра пагадненне паміж Іранам і Ізраілем аб спыненні агню.