БЕЛ Ł РУС

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку

24.06.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Аляксандра (Алекса) Ашурка вядомая ў беларускай танцавальнай супольнасці. Яе асудзілі па народным 342-м артыкуле.

Аляксандра Ашурка. Фота: Devil dance studio

Аляксандры Ашурка 38 гадоў. Яна родам з Крэва (Гродзенская вобласць). Вучылася ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце на факультэце міжнародных адносін. Аляксандра замужам.

Шмат гадоў дзяўчына займаецца танцамі. Яна заснавальніца вялікай студыі Devil Dance studio. У 2016 годзе Ашурка была прызнаная харэографам года па версіі Bizon Awards — гэта адна з самых прэстыжных харэаграфічных прэмій на постсавецкай прасторы. У 2015 і 2017 яе намінавалі на харэографа года. Нумары, якія яна ставіць, рэгулярна выйграюць узнагароды на розных танцавальных чэмпіянатах.

Аляксандра Ашурка падчас выканання танцавальнага нумара. Фота: «Укантакце»

Аляксандра паставіла сотні танцавальных нумароў, ставіла спектаклі і флэшмобы. Таксама яна арганізоўвае танцавальны фестываль Hot Weekend Minsk. Дае майстар-класы ў розных краінах і судзіць чэмпіянаты.

Аляксандра Ашурка. Фота: Devil dance studio

Аляксандру Ашурка асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 артыкула 342 КК — «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд, меркавана — хатняя хімія.

Чытайце таксама:

Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула