Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання ўпершыню за два гады
З 25 чэрвеня Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання на 25 базісных пунктаў да 9,75 % гадавых.
Таксама павышаюцца стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці (крэдыт авернайт, СВОП авернайт) і двухбаковым аперацыям падтрымкі ліквіднасці (ламбардныя крэдыты па фіксаванай стаўцы) на 25 базісных пунктаў да 11,25 % гадавых.
Стаўка рэфінансавання не мянялася з чэрвеня 2023 года.
Чытайце таксама:
Галоўчанка расказаў, чаму не павышаецца стаўка рэфінансавання