БЕЛ Ł РУС

Белстат запусціў бот у Telegram

23.06.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі запусціў віртуальнага памочніка ў месенджары Telegram.

Чат‑бот працуе кругласутачна і прызначаны для аказання кансультацыйнай падтрымкі рэспандэнтам дзяржаўных статыстычных назіранняў. Віртуальны памочнік дапаможа карыстальнікам знаходзіць адказы на часта задаваныя пытанні і вырашаць тыпавыя тэхнічныя праблемы, якія ўзнікаюць пры рабоце з порталам «Электронны рэспандэнт анлайн».

Акрамя таго, чат‑бот прадастаўляе імгненны доступ да бланкаў формаў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, інструкцый па іх запаўненні і іншай карыснай інфармацыі.

Знайсці віртуальнага памочніка можна на галоўнай старонцы партала «Электронны рэспандэнт анлайн».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула