Больш за 185 тысяч грамадзян Беларусі валодаюць дзейнымі ДНЖ у Польшчы
185,6 тысяч грамадзян Беларусі мелі дзейныя карты побыту (польскія ДНЖ) па стане на 15 красавіка 2025 года. Гэта вынікае з абгрунтавання да праекта распараджэння міністра ўнутраных спраў, датычнага праязнога дакумента замежніка, піша Most.
Большасць беларусаў (131,7 тысяч) маюць часовыя ДНЖ, у тым ліку 9,9 тыс. атрымалі іх на падставе гуманітарнай візы, 42,2 тыс. валодаюць пастаяннымі ДНЖ, 1,7 тыс. — дазволамі на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, амаль 10 тыс. — дадатковую абарону, 35 чалавек атрымалі згоду на пражыванне па гуманітарных прычынах.