БЕЛ Ł РУС

79-гадовы кіроўца электрамапеда загінуў ва Уздзенскім раёне

23.06.2025 / 13:45

Nashaniva.com

22 чэрвеня каля 14:00 на 37‑м км дарогі «Мінск — Мікашэвічы» 52‑гадовы мінчук на аўтамабілі Nissan сутыкнуўся з электрамапедам Kugoo, якім кіраваў 79‑гадовага мясцовага жыхара, які рухаўся без моташлема, паведамляе абласная міліцыя.

Электрамапедыст рухаўся ў папутным напрамку па правай абочыне і непасрэдна каля аўтамабіля выехаў на яго паласу руху.

У выніку ДТЗ кіроўца электрамапеда з атрыманымі траўмамі быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе, не прыйшоўшы ў прытомнасць, памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула