БЕЛ Ł РУС

За хабар затрыманыя топ-менеджары страхавых кампаній

23.06.2025 / 11:50

Nashaniva.com

У сталіцы затрымалі кіраўнікоў буйных страхавых кампаній, якіх падазраюць у атрыманні хабараў.

ГУБАЗіК разам з «Алмазам» затрымалі двух генеральных дырэктараў страхавых кампаній, 47 і 62 гадоў, а таксама 65-гадовага мужчыну, які раней займаў аналагічную пасаду. Самі кампаніі не называюцца.

Паводле звестак МУС, затрыманыя ў чэрвені гэтага года атрымалі хабары, меркавана, дзясяткі тысяч долараў і еўра, за садзейнічанне ў працягненні дзелавога супрацоўніцтва з камерцыйнымі структурамі. Што гэта значыць, таксама не ўдакладняецца.

Супраць затрыманых распачатыя крымінальныя справы за хабар у буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Праводзіцца праверка фінансавай дзейнасці страхавых фірмаў за апошнія гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула