БЕЛ Ł РУС

У Рагачове на 22 чэрвеня правялі «затор памяці»

23.06.2025 / 10:18

Nashaniva.com

У Рагачове прыдумалі, як павялічыць колькасць удзельнікаў хвіліны маўчання да дня нападу нацысцкай Германіі на СССР (пачатак Вялікай Айчыннай вайны), піша «Флагшток».

Для гэтага спатрэбіўся міліцыянт-рэгуліроўшчык з пісталетам.

Ён проста спыніў рух — і ўсе кіроўцы міжволі сталі ўдзельнікамі цырымоніі.

Цікава, што дыктарскі голас на фоне абвяшчае хвіліну маўчання не ў Беларусі, а на Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула