Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў
Мінскі кантралёр пасажырскага транспарту Кацярына Фіцкевіч расказала БелТА, калі ў транспарце больш за ўсё пасажыраў без білетаў.
— У гадзіну пік з шасці да дзевяці раніцы едзе той народ, які заўсёды з праязнымі ці талонамі. Гэта працоўныя людзі, — патлумачыла Фіцкевіч.
Аднак ужо пасля дзевяці актывізуюцца безбілетнікі.
— Гэта ўжо тыя, хто едзе пасля дзевяці па асабістых справах, альбо прафесійныя «зайцы», якія стаяць і бачаць нас здалёк, — кажа кантралёр.
Графік працы ўсюды розны, хоць мы і з аднаго прадпрыемства, — адзначыла Фіцкевіч.
— Напрыклад, у кантралёраў, якія пачынаюць працу ад станцыі, першая змена з 06:00 да 15:00, другая — з 14:00 да 23:00. Калі людзі пачынаюць працаваць з паркаў, у іх, здаецца, з 05:00 і да позняй-позняй ночы.