Чаргі на літоўскай мяжы няма, але аўтобусы затрымліваюцца
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 06:00 раніцы чэргаў на літоўскай мяжы няма.
І ў «Каменным Логу», і ў «Беняконях» няма чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў.
Але тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведаміў, што аўтобус Мінск — Вільня (адпраўленнем са сталіцы Літвы а 8:00) выехаў з мяжы ў бок Вільні ў 08:35, меркаваны час адпраўлення са сталіцы Літвы ў 09:50 — 10:00.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» чарга з 2015 легкавых аўтамабіляў і 45 аўтобусаў.