БЕЛ Ł РУС

«Аклахома» ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам НБА

23.06.2025 / 7:5

Nashaniva.com

У ноч на 23 чэрвеня ў Аклахома-Сіці завяршыўся сёмы матч фіналу плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі паміж клубамі «Аклахома-Сіці Тандэр» і «Індыяна Пэйсерс». Гаспадары пляцоўкі атрымалі перамогу з лікам 103:91 і сталі пераможцамі серыі — 4:3.

Фота: Nate Billings / AP

Найбольш выніковым гульцом матчу стаў лідар «Аклахомы» Шэй Гілджэс-Аляксандр, на рахунку канадца 29 балаў, 12 выніковых перадач і пяць падбораў.

«Аклахома» ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам НБА. «Тандэр» выйгравалі тытул у 1979 годзе, але тады каманда выступала ў Сіэтле пад назвай «Сіэтл Суперсонікс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула