БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным

22.06.2025 / 23:8

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы прыбыў у Маскву, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным пытанні, якія тычацца нядаўніх удараў Ізраіля і ЗША па іранскіх ядзерных аб’ектах.

Абас Аракчы

Пра гэта паведамляе агенцтва IRNA.

СМІ мяркуюць, што сустрэча з прэзідэнтам РФ адбудзецца ў панядзелак. 

Раней Аракчы падкрэсліў, што Масква і Тэгеран маюць «стратэгічнае партнёрства». Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа выказаў незадаволенасць тым, што Аракчы едзе ў Расію, а не на перамовы з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула