БЕЛ Ł РУС

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра

22.06.2025 / 20:8

Nashaniva.com

Пісьменніца асабіста прадзюсуе новы праект ад HBO пра хлопчыка, які выжыў, і абяцае, што экранізацыя будзе дакладнай.

Арабэла Стэнтан, Дамінік Мак-Лафлін і Аластар Стаўт, якія сыграюць Герміёну Грэйнджэр, Гары Потэра і Рона Уізлі ў новым серыяле ад HBO. Фота: HBO

«Я прачытала першыя два эпізоды будучага серыяла HBO пра Гары Потэра, і яны ТАКІЯ, ТАКІЯ, ТАКІЯ ДОБРЫЯ!»

Пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках распавяла Джаан Роўлінг, якая сустракалася са сцэнарыстамі.

Раней пісьменніка ўхваліла выбар акцёраў на ролі Гары Потэра і яго сяброў Рона Уізлі і Герміёны Грэйнджэр, якіх сыграюць Дамінік Мак-Лафлін, Аластар Стаўт і Арабэла Стэнтан.

«Усе трое выдатныя. Я не магу быць больш шчаслівай», — так пісьменніца пракаментавала каст галоўных роляў серыяла.

Паводле апошняй інфармацыі, здымкі пачнуцца летам 2025 года, а прэм’ера першага сезона перанесеная на 2027 год (спачатку меркавалася — 2026-ы). Усяго плануецца сем сезонаў — па адным на кожную з кніг Роўлінг.

Серыял будзе дакладнай адаптацыяй арыгінальнай літаратурнай серыі, а не рымейкам ранейшых фільмаў. Гэта значыць, што гледачы змогуць убачыць сюжэтныя лініі і дэталі, якія не былі паказаныя ў кінаэкранізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула