БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі: Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Зяленскі — герой

22.06.2025 / 15:52

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі ў Вільні, прысвечанай вызваленню 14 палітвязняў, літоўскі карэспандэнт задаў пытанне Сяргею Ціханоўскаму наконт Крыма і вайны ва Украіне. 

«Я ніколі не быў прарасейскім палітыкам, я заўсёды быў беларусам, беларускім палітыкам», — сказаў Ціханоўскі.

Паводле яго слоў, ён ніколі не меў расейскага пашпарта.

«У мяне быў бізнес, у мяне былі офісы ў Маскве, Кіеве і кампанія ў Літве. І гэта ўсё. Я ніколі не быў прарасейскім, гэта фэйкі. Наш супольны вораг — гэта пуцінская ўлада. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе».

Пра сваю паездку ў Крым у 2017 годзе ён кажа: я тады не быў палітыкам і не задумваўся пра палітычныя пытанні, ездзіў туды як паломнік.

Я не ставіўся [да Крыма] «наш, «ваш». Я ўвогуле пра гэта не думаў. Я тады не займаўся ні палітыкай, ні блогерствам, нічога. Я быў звычайным грамадзянінам, звычайным беларусам. Беларусы ездзілі туды, і мы ездзілі туды адпачываць у 2011 годзе.

«Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала такая цяжкая доля. Вось тое, што я перажыў, гэта нішто ў параўнанні з тым, што ён перажыў. Ён для мяне герой. Я яго падтрымліваю абсалютна і безраздзельна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула