БЕЛ Ł РУС

Украіна кантралюе 90 квадратных кіламетраў на Куршчыне — Сырскі

22.06.2025 / 12:16

Nashaniva.com

Уладзіміру Пуціну 26 красавіка далажылі, што ад УСУ вызвалены апошні населены пункт у Курскай вобласці.

УСУ кантралююць каля 90 кв. км у Глушкаўскім раёне на расійскай Куршчыне, паведаміў Сырскі на сустрэчы з журналістамі, піша «Украінская праўда». 

«У красавіку 2025 года расійскія часткі — а гэта каля 60 тысяч чалавек (у тым ліку дзве дэсантна-штурмавыя дывізіі, дэсантна-штурмавыя брыгады, брыгады марской пяхоты) — атрымалі заданне перамясціцца на новыя напрамкі баявых дзеянняў і папоўніць наступальныя групоўкі арміі РФ на Пакроўскім, Тарэцкім, Ліманскім, Запарожскім, Херсонскім напрамках, і тым самым павялічыць тэмп варожага наступу. Але нашы актыўныя дзеянні ў Глушкаўскім раёне Курскай вобласці РФ сарвалі гэтыя планы…

Украінская армія кантралюе каля 90 квадратных кіламетраў тэрыторыі Глушкаўскага раёна Курскай вобласці РФ, і гэта нашы папераджальныя дзеянні ў адказ на магчымы наступ саперніка», — сказаў галоўнакамандуючы УСУ.

Сырскі падкрэсліў, што адна з брыгад РФ, якая ўжо рухалася ў Пакроўскім напрамку, была вернутая зноў у Курскім напрамку — цяпер каля 10 тысяч расійскіх васкоўцаў вядуць баявыя дзеянні ў Глушкаўскім раёне.

Уладзіміру Пуціну 26 красавіка зрабілі справаздачу, што вызвалены ад УСУ апошні населены пункт у Курскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула