БЕЛ Ł РУС

Іран раніцай атакаваў Ізраіль найноўшымі балістычнымі ракетамі

22.06.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Падчас ранішняй атакі на Ізраіль Іран упершыню выкарыстаў балістычную ракету «Хайбар» — найноўшую распрацоўку, заяўляе КВІР. 

Паводле паведамлення КВІР, іранцамі былі запушчаныя 40 ракет, прычым ракета «Хайбар» адрозніваецца высокай дакладнасцю, разбуральнай сілай і новай тактыкай прымянення.

Ракета мае дальнасць палёту да 2000 км і можа несці боегалоўку вагой да 1500 кг.

Іранскія вайскоўцы заяўляюць, што мэтамі былі аэрапорт Бен-Гурыёна, лагістычныя базы, а таксама навуковыя і ваенныя аб’екты на тэрыторыі Ізраіля.

Па звестках Арміі абароны Ізраіля, усяго Іран выкарыстаў 20—30 балістычных ракет. Удары і асколкі зафіксаваныя ў больш як дзесяці населеных пунктах, у тым ліку ў жылых раёнах Тэль-Авіва і Хайфы.

Не менш за 86 чалавек пацярпелі ў выніку ранішніх ракетных удараў Ірана па Ізраілі, паведамляе The Times of Israel са спасылкай на ізраільскае Міністэрства аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула