БЕЛ Ł РУС

Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу

22.06.2025 / 8:28

Nashaniva.com

Вадзім Пракоп'еў лічыць, што ў вызваленнага Сяргея Ціханоўскага цяпер ёсць шанец змяніць сітуацыю ў дэмакратычных сілах і «здзівіць Лукашэнку». 

Сяргей Ціханоўскі пасля вызвалення

Вадзім Пракоп'еў лічыць, што пры ўдзеле амерыканцаў можна было вызваліць больш палітывязняў. 

«Але для гэтага трэба было гуляць у жорсткі покер. У ЗША няма такіх прыярытэтаў у Беларусі. ОСЦ [Офіс Святланы Ціханоўскай], адзіны партнёр Дзярждэпу, за ўсе гэтыя гады не здолеў прапанаваць амерыканцам «сваю гульню», — піша ён.

Пракоп'еў лічыць, што Лукашэнка, вызваляючы Ціханоўскага, меркаваў, што не атрымае ад Сяргея пагрозы.

«Жадаю Сяргею хутка аднавіцца і расчараваць Лукашэнку.

У Сяргея зараз будзе «момант славы» па Эндзі Уорхалу. Сяргей на месяц стане самым вядомым беларусам у свеце. Яго будуць слухаць на Захадзе. У яго найбольшы шанец паўплываць.

У Сяргея для гэтага ёсць амаль усё: і харызма, і характар, і біяграфія. Усё, акрамя бэк-офіса з разумнымі дарадцамі. Малюся, каб ён распарадзіўся гэтым капіталам пісьменна.

Прапаную сваю дапамогу», — — напісаў Пракоп'еў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула