БЕЛ Ł РУС

Зварот Трампа да нацыі: Ядзерныя аб'екты Ірана цалкам знішчаныя

22.06.2025 / 7:15

Nashaniva.com

Белы дом апублікаваў фотаздымкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго каманды, зробленыя ў Сітуацыйнай зале ў момант, калі наносіўся ўдар па Іране, а таксама зварот Трампа да нацыі.

Белы дом апублікаваў фотаздымкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго каманды, зробленыя ў Сітуацыйнай зале ў момант, калі наносіўся ўдар па Ірану

У звароце да нацыі Трамп назваў бамбардзіроўкі» выдатным ваенным поспехам» і заявіў, што цяпер Іран павінен заключыць мір. Ён нагадаў, што знішчаныя аб'екты былі самымі буйнымі і найбольш небяспечнымі, але ў Іране «яшчэ засталося шмат цэляў», і далейшыя атакі могуць быць яшчэ больш разбуральнымі.

«Так працягвацца не можа. Будзе альбо мір, альбо трагедыя для Ірана», — сказаў Трамп.

«40 гадоў яны крычалі «смерць» Амерыцы і Ізраілю, забівалі і забівалі, я даўно хацеў пакласці гэтаму канец, мы працавалі з Нетаньяху як адна каманда».

«Хуліган Блізкага Усходу павінен заключыць мір — неадкладна».

«Гэта будзе альбо мір, альбо трагедыя для Ірана. Засталося яшчэ мноства цэляў».

«Хай дабраславіць Бог Блізкі Усход, Ізраіль і Амерыку!»

Трамп паставіў ультыматум Ірану: «Іран павінен неадкладна спыніць вайну і заключыць мір, інакш па ім нанясуць новы ўдар».

Упершыню ў гісторыі ў атацы бралі ўдзел бамбардзіроўшчыкі B-2 коштам 2 млрд долараў кожны, яны скінулі 6 супрацьбункерных бомбаў GBU-57 на Фардо.

Самалёты B-2 ляцелі без прыпынкаў каля 37 гадзін з базы ў Місуры і некалькі разоў дазапраўляліся ў паветры.

30 ракет «Тамагаўк» былі выпушчаныя па Натанзе і Ісфахане з падводных лодак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула