БЕЛ Ł РУС

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа

22.06.2025 / 0:53

Nashaniva.com

Блогер Сяргей Ціханоўскі правёў за кратамі больш за 5 гадоў.

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч павіншавала Святлану Ціханоўскую з вызваленнем мужа Сяргея, паведамляе Беларускі ПЭН.

«Я вельмі радая, што вы ўдваіх ужо і што ваш боль — ну хаця б адзін боль — на адзін боль меншы!» — сказала Алексіевіч.

Павіншавала Святлана Алексіевіч і вызваленую сёння выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну: «Я вельмі радая, што вы на волі і што вы зноў будзеце бачыць сваю маму, сваіх студэнтаў! І мы вас усіх вельмі любім! Выклікала захапленне, як вы сябе паводзілі, вашая годнасць!»

Нагадаем, 21 чэрвеня былі вызваленыя 14 палітвязняў у выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула