БЕЛ Ł РУС

Каманда Бабарыкі пракаментавала вызваленне Сяргея Ціханоўскага

21.06.2025 / 22:24

Nashaniva.com

Каманда Бабарыкі вітае вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў, якое адбылося 21 чэрвеня.

Сяргей Ціханоўскі абдымае сваю жонку. Скрыншот відэа: Офіс Ціханоўскай

«Мы рады за вызваленых і іх сем'і — і спадзяемся, што гэта толькі пачатак.

Вызваленне 14 палітвязняў стала магчымым дзякуючы пасрэдніцтву і настойлівай працы Злучаных Штатаў. Мы высока цэнім паслядоўную, прынцыповую пазіцыю ЗША і іх гатоўнасць дамагацца прагрэсу там, дзе здавалася, усё зайшло ў тупік. Гэта — прыклад таго, як дыпламатыя прыносіць рэальныя вынікі», — адзначыла каманда Бабарыкі.

Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч таксама падзякавала Штатам і афіцыйнаму Мінску.

«Сёння стала відавочна: казаць трэба не пасля, а дзеля вызвалення. Гэтыя змены сталі магчымыя дзякуючы перамовам. Яны наглядна паказалі, што менавіта дыялог здольны прыносіць рэальныя, чалавечыя вынікі.

Доўгі час пераважала рыторыка, згодна з якой размовы дапушчальныя толькі пасля вызвалення ўсіх. Але, нягледзячы на шчырую матывацыю — імкненне да справядлівасці, — гэтая пазіцыя страціла рэалістычнасць у цяперашніх умовах.

Заклікаю ўсе бакі працягваць рухацца па гэтым шляху — дзеля тых, хто дагэтуль за кратамі, і дзеля будучыні Беларусі», — напісала Таццяна Хоміч у інстаграме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула