БЕЛ Ł РУС

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

21.06.2025 / 21:17

Nashaniva.com

21 чэрвеня было вызвалена 14 палітвязняў. Гэта адбылося ў выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.

Сярод іх два грамадзяніна Латвіі — Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс, паведаміла Міністэрства замежных спраў Латвіі.

Яны былі асуджаныя за паклёп на Лукашэнку і па шэрагу іншых палітычных артыкулаў. Ганіньш атрымаў 6 галоў зняволення, Міхайлаўс — 4 гады.

Дыпламаты дадалі, што рады вызваленню Сяргея Ціханоўскага— мужа беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

«Рэжым Лукашэнкі ўсё яшчэ ўтрымлівае больш за 1000 палітвязняў і працягвае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент ціску на межах з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Каб змяніць гэтую сітуацыю, міжнародны ціск на Беларусь павінен працягвацца», — дадаў латвійскі МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула