БЕЛ Ł РУС

У Магілёве генпракурор Швед адкрыў памятны знак, прысвечаны ахвярам генацыду

21.06.2025 / 21:6

Nashaniva.com

У Магілёве адкрылі памятны знак, прысвечаны ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны.

Фота тут і далей: БелТА

Памятны знак размясціўся па вуліцы Раўчакова ў Казіміраўскім лесе.

«У 1941-1944 гадах фашысты расстрэльвалі тут мірных жыхароў, цэлыя сем'і габрэяў, былых вайскоўцаў і ваеннапалонных чырвонаармейцаў, удзельнікаў супраціву нацысцкаму рэжыму з ліку падпольшчыкаў і партызан і, магчыма, частка прывезеных з Польшчы ці іншых еўрапейскіх краін габрэяў, а таксама цыган, інвалідаў і душэўна хворых людзей», — піша БелТА.

Летась тут былі пошукавыя работы пры ўдзеле 52-га пошукавага батальёна УС Беларусі пад кіраўніцтвам пракуратуры Магілёўскай вобласці. Як паведамляе БелТА, там знойдзена сем расстрэльных ям, а ў іх астанкі 304 ахвяр, з іх 134 жанчыны і адно дзіця.

Памятны знак на гэтым месцы называецца «Дрэва жыцця». Побач з ім — брацкая магіла, дзе перапахавалі знойдзеныя астанкі мірных жыхароў.

На адкрыцці быў генпракурор Андрэй Швед, а таксама старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула