БЕЛ Ł РУС

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага

21.06.2025 / 20:26

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што сярод 14 вызваленых вязняў акрамя беларусаў — грамадзяне Японіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі і ЗША.

Фота: БелТА

«Гэта была просьба прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі», — сказала Наталля Эйсмант пра вызваленне, якое адбылося 21 чэрвеня.

Сярод вызваленых — двое грамадзян Японіі, трое грамадзян Польшчы, двое грамадзян Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША.

Сяргей Ціханоўскі, па словах Эйсмант, быў вызвалены «з гуманных меркаванняў, з мэтай уз'яднання сям’і».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула