Юлія Навальная павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа
Жонка памералага расійскага апазіцыянера Юлія Навальная, якая жыве за мяжой, пракаментавала вызваленне часткі беларускіх палітвязняў, сярод якіх і Сяргей Ціханоўскі.
Скрын відэа BBC
«Я вельмі рада, што сёння стала на 14 палітвязняў менш. Велізарная праца Святланы Ціханоўскай і яе каманды. Мае віншаванні ўсім сем'ям вызваленых палітвязняў.
Святлану і Сяргея я хачу павіншаваць асобна. Гэта выдатная навіна.
Давайце памятаць, што ў руках у дыктатараў Пуціна і Лукашэнкі засталася яшчэ велізарная колькасць палітвязняў. І мы павінны змагацца за іх вызваленне яшчэ мацней. Бо сённяшні дзень — яшчэ адзін доказ, што гэта магчыма», — напісала Навальная.
Яе муж, вядомы расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, памёр у калоніі «Паўночны воўк» 16 лютага 2024 года ва ўзросце 47 гадоў.