Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер
Сябры памерлага актывіста БНФ Змітра Каспяровіча расказалі «Нашай Ніве» акалічнасці яго смерці.
Хутчэй за ўсё, трагедыя адбылася яшчэ тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер. Апошні раз Каспяровіч выходзіў на сувязь у аўторак, 17 чэрвеня.
Калі яго знайшлі, памерлы актывіст ляжаў на матрацы, дзе звычайна спаў, вакол яго было многа крыві.
Папярэдняй прычынай смерці называецца тупая траўма галавы. Мяркуецца, што Каспяровіч няўдала ўпаў з лесвіцы — бо кроў была і ўнізе, — але здолеў падняцца і на аўтамаце лёг спаць.
Дакладная прычына смерці стане вядома толькі пасля ўскрыцця.
Чытайце таксама:
Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ