З Беларусі ў Расію не прапусцілі піламатэрыялы з-за сасновага чорнага вусача
Рассельгаснагляд у Санкт-Пецярбургу выявіў у партыі піламатэрыялаў з сасны, якая паступіла аўтамабільным транспартам з Беларусі, прыкметы пашкоджання драўніны.
Open.kg
Лабараторная экспертыза паказала, што ў піламатэрыялах аказаўся чорны сасновы вусач.
Гэта лясны шкоднік, ад дзеянняў якога жывыя дрэвы гінуць, а піламатэрыялы губляюць якасць, становяцца непрыдатнымі для будаўнічых прац.
У выніку 39,6 кубаметра заражаных піламатэрыялаў не прапусцілі на тэрыторыю Расіі.
У расійскім ведамстве ўдакладнілі, што па рашэнні ўласніка падкаранцінную прадукцыю падверглі абеззаражванню тэрмічным спосабам.