БЕЛ Ł РУС

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у суботу?

21.06.2025 / 8:9

Nashaniva.com

Памежны камітэт дае такую інфармацыю па стане на 08:00 суботы.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 2140 легкавых аўтамабіляў і 24 аўтобусаў.

На літоўскай мяжы на пераходзе «Каменны Лог» стаяць 80 легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма. У «Беняконях» — чэргаў няма. 

Але як паведамляў у 07:51 тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты», аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем са сталіцы Літвы ў 08:00 стаяў на нейтральнай паласе ў бок Вільні.

Чытайце таксама:

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін

Каментары да артыкула