БЕЛ Ł РУС

На будоўлі пад Слуцкам рабочы загінуў пасля падзення аўтакрана

20.06.2025 / 23:0

Nashaniva.com

У Слуцкім раёне адбыўся трагічны выпадак на будоўлі: 19 чэрвеня каля аграгарадка Вежы перакуліўся аўтакран «КамАЗ», у выніку чаго загінуў рабочы, піша «Мінская праўда».

Каля 11-й гадзіны раніцы падчас будаўнічых работ кран перакуліўся, а яго стрэла нанесла смяротныя траўмы цесляру, які знаходзіўся на аб’екце. Мужчына загінуў на месцы.

Следчы камітэт па Слуцкім раёне праводзіць праверку, каб высветліць усе абставіны трагедыі і даць прававую ацэнку таму, як выконваліся правілы бяспекі на будаўнічай пляцоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула