БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі

20.06.2025 / 22:55

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла, што тканінны чырвона-зялёны сцяжок на падстаўцы, які вытворца ТАА «Мадэст» пастаўляе па 5 рублёў, на запраўках ад ЗТАА «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», прадаецца па 34,56 рубля, ці ў 8 разоў даражэй.

Фота ілюстрацыйнае

Перад тым, як трапіць ад вытворцы на запраўкі, сцяжкі прайшлі праз двух пасярэднікаў. 

Пры гэтым рознічныя цэны на аналагічную прадукцыю ў гандлёвых аб'ектах краіны, як паведамляе МАРГ — ад 13-17 рублёў.

Інфармацыю для прыняцця неабходных мер рэагавання чыноўнікі накіравалі ў Мінгарвыканкам і канцэрн «Белнафтахім».

Чытайце таксама:

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка

«Атмасфера свята»: самы вялікі чырвона-зялёны сцяг неслі па Мінску ў грабавой цішыні ВІДЭА

Каментары да артыкула