БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуску, якая перавозіла нелегальных мігрантаў

20.06.2025 / 18:39

Nashaniva.com

Затрыманне жанчыны адбылося 18 чэрвеня каля мястэчка Гарволін, што прыкладна за 60 кіламетраў ад Варшавы.

Мясцовая паліцыя атрымала інфармацыю ад памежнікаў са Славатычаў Люблінскага ваяводства (недалёка ад мяжы з Беларуссю) і спыніла аўтамабіль Citroën, які адпавядаў прыкметам падазронай машыны.

За рулём была беларуска, а побач з ёй — грамадзянін Аргенціны. У салоне і багажніку знаходзіліся пяць іншаземцаў. Па словах паліцыі, зразумець іх было цяжка праз моўны бар’ер, але ў іх былі дакументы, і, верагодна, усе яны прыехалі з Афганістана.

Пасля затрымання паліцыя перадала машыну і затрыманых супрацоўнікам памежнай службы ў Славатычах. Цяпер справу працягваюць расследаваць менавіта яны.

Чытайце таксама:

За палову чэрвеня мігранты спрабавалі перасячы мяжу з ЕС больш, чым за ўвесь першы квартал

Больш за 50 мігрантаў спрабавалі масава прарвацца праз беларуска-польскую мяжу

Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула