БЕЛ Ł РУС

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку

20.06.2025 / 17:48

Nashaniva.com

Беларусы з розных рэгіёнаў краіны абмяркоўваюць, ці будуць у гэтым годзе чарніцы. Асабліва актыўна гэта абмяркоўваецца ў тыктоку, заўважыла выданне Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Аўтар відэа з Гомельскай вобласці ўпэўнена заявіў: «Чарніц ў гэтым годзе не будзе», і пад яго ролікам разгарнулася жвавая дыскусія.

@user404548710638 Черники в этом году не будет❗️⚠️#лес #черника ♬ оригинальный звук - Aleksey94

Многія карыстальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі пацвярджаюць: ягад амаль няма. У Гомельскай вобласці (уключаючы Светлагорскі, Гомельскі, Мазырскі, Жлобінскі і Нараўлянскі раёны) чарніцы або не з’явіліся зусім, або іх вельмі мала. Адзінае абнадзейлівае паведамленне прыйшло з Жыткавіцкага раёна, дзе сказалі, што «сабе паесці хопіць».

У Брэсцкай вобласці меркаванні падзяліліся: у некаторых раёнах чарніц няма, але ў некаторых месцах іх крыху знайшлі. У Мінскай вобласці сітуацыя падобная — у большасці месцаў ягад няма, хоць, напрыклад, пад Жодзінам чарніцы яшчэ зялёныя. У Магілёўскай вобласці (Быхаўскі раён) — таксама пуста.

Большасць тыктокераў вінавацяць вясновыя замаразкі, якія сапсавалі ўраджай. Адзін з каментатараў напісаў: «Такога не памятаю наогул, каб настолькі не было ягад». Некаторыя кажуць, што «яшчэ рана», але многія ўжо не спадзяюцца на добры ўраджай.

Тым, хто не хоча сам хадзіць у лес, параілі ісці на Камароўскі рынак у Мінску — там чарніцы ўжо прадаюць нібыта па 12 рублёў за шклянку. Але і тут людзі жартуюць: «Будзе каштаваць як крыло самалёта».

Аднак не ўсе засмучаныя: адзін тыктокер напісаў, што ў яго яшчэ засталося 10 слоікаў варэння з мінулага года.

Чытайце таксама:

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»

Каментары да артыкула