БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае мінчука, які знік у Расіі

20.06.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Міліцыя шукае 32-гадовага мінчука Дзмітрыя Мікалаевіча Сухарукава, які ў сакавіку 2025 года выехаў у Расію, меркавана — у Маскву. З 21 красавіка ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі.

Фота: Мінскае ГУУС

Апошнім вядомым месцам яго знаходжання быў горад Алупка ў Крыме, які цяпер кантралюецца Расіяй.

Мужчына выглядае на 30—35 гадоў, рост — каля 170—175 см, худы, з кароткімі цёмнымі валасамі і блакітнымі вачыма.

Калі каму-небудзь вядома нешта пра яго месцазнаходжанне, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефонах:

8 017 239-61-32,
8 029 834-33-52,
ці па нумары 102.

Чытайце таксама:

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»

Беларус вяртаўся дадому пасля вахты ў Расіі і ледзь не трапіў у працоўнае рабства

Каментары да артыкула