БЕЛ Ł РУС

Скарэктавалі працу метро на сённяшнюю ноч

20.06.2025 / 15:24

Nashaniva.com

У сувязі з правядзеннем рэспубліканскага свята выпускнікоў ВНУ «самы лепшы выпускны» скарэктаваны графік працы Мінскага метрапалітэна ў ноч на суботу.

Рух цягнікоў будзе арганізаваны па графіку пятніцы да 2.30 21 чэрвеня.

Пры гэтым уваход на станцыі будзе зачынены ў 1.45, за выключэннем станцыі «Няміга», якая працягне прыём пасажыраў да 2.00.

Па традыцыі, уваход на станцыю «Купалаўская» з боку вул. Карла Маркса завершыць працу 20 чэрвеня ў 21.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула