У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка
Беларускі бізнэсовец Сяргей Атрошчанка памёр 19 чэрвеня ад цяжкага анкалагічнага захворвання, піша Smartpress.by.
Больш за ўсё Атрошчанка вядомы як заснавальнік брэнда ніжняй бялізны Serge і газеты «Обозреватель».
Ён нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску. Зарабляць будучы бізнэсмен вучыўся яшчэ ў дзяцінстве. У адным з інтэрв'ю ён расказваў, як у 10 гадоў рэзаў лазу і «здаваў яе на Мазырскую фабрыку». «Прынёс тысячу такіх дубчыкаў — атрымай 4 рублі 50 капеек», — казаў ён.
У 21 год (адразу пасля развалу СССР) зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і пачаў бізнэс з вырабу трусіных скурак, пашыву і гандлю на Старажоўскім рынку ў Мінску футравымі шапкамі і футрамі.
У 1996 годзе запусціў вытворчасць бялізны. Кампанія Serge хутка развівалася: пачаўшы з 15 швейных машынак і столькіх жа швачак, вырасла да штату ў 700 чалавек. З'явіліся крамы па ўсёй Беларусі, затым у СНД і нават у асобных краінах Еўропы.
Паралельна Атрошчанка выкупіў газету «Свободные новості». Пазней заснаваў выданне «Обозреватель».