Іспанія выступіла супраць павелічэння выдаткаў на абарону да 5% ад ВУП
Цэнтральнай тэмай саміту NATO можа стаць павелічэнне выдаткаў удзельнікаў альянсу на абарону. Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс, аднак, ужо цяпер адхіляе гэта павелічэнне як «неразумнае», піша Bild.
Фота Getty Images
Гаворка ідзе аб прапанове генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ. Яна прадугледжвае, што краіны альянсу будуць з 2032 года выдаткоўваць не менш за 3,5% ВУП на вайсковыя выдаткі і 1,5% — на звязаную з абаронай інфраструктуру.
Усё разам гэта адпавядала б мэтаваму паказчыку ў 5% ВУП на абарону, увесці які патрабуе ад саюзнікаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Частка краін NATO, уключаючы Нямеччыну, ужо выказалі згоду з прапановай Рутэ.
Санчэс жа заявіў генеральнаму сакратару альянсу: «Для Іспаніі абавязацельства па мэце ў пяць працэнтаў было б не толькі неразумным, але і контрпрадуктыўным».
Іспанія ж усё яшчэ не дасягнула нават цяперашняга мэтавага паказчыка ў 2%, прынятага яшчэ ў 2014 годзе. У красавіку іспанскі прэм'ер-міністр абвясціў пра намер упершыню выканаць гэтае патрабаванне ў бягучым годзе.