БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы

20.06.2025 / 9:2

Nashaniva.com

У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя, нібыта ў Мінску дзейнічае маньяк, ад рук якога загінулі каля 20 дзяўчат.

Акрамя няпэўных тэкставых паведамленняў (у тым ліку з апісаннем знешнасці неіснуючага злачынцы), у месенджарах таксама распаўсюджваюцца відэа з трупамі нібыта забітых жанчын. Выкарыстаныя нават сапраўдныя фатаграфіі і відэа загінулых у Мінску людзей, смерці якіх не маюць крымінальнага характару.

Сталічная міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка. Яна паведамляе, што крымінагенная абстаноўка ў Мінску застаецца спакойнай і кантраляванай. Серыйных забойстваў у сталіцы здзейснена не было.

Паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі шукаюць тых, хто распаўсюджвае недакладную інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула