БЕЛ Ł РУС

Двое беларусаў — за крок ад хакейнага Кубка Колдэра

20.06.2025 / 8:14

Nashaniva.com

«Абатсфорд Кэнакс» атрымаў важную хатнюю перамогу над «Шарлот Чэкерс» у чацвёртым матчы фінальнай серыі плэй-оф АХЛ [другая па значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы] — 3:2.

Фота: facebook.com/abbotsfordcanucks

Такім чынам, канадскі клуб выйшаў наперад у серыі да чатырох перамог — 3:1, і цяпер знаходзіцца ў адным кроку ад запаветнага трафея, паведамляе «Беларускі хакей».

Беларускі брамнік Мікіта Талапіла зноў застаўся на лаўцы запасных. У цяперашнім плэй-оф ён правёў толькі адну гульню, якая завяршылася паразай. Яго статыстыка: каэфіцыент надзейнасці — 2,68, працэнт адлюстраваных кідкоў — 91,3%.

Асноўным галкіперам «Кэнакс» працягвае заставацца латвіец Артур Шылаў. У гэтай гульні ён адбіў 32 з 34 кідкоў і быў прызнаны другой зоркай матча.

Беларус Даніла Клімовіч выйшаў на лёд у чацвёртым звяне і адзначыўся адным кідком па варотах пры нейтральным паказчыку карыснасці. У 13 матчах гэтага розыгрышу плэй-оф на яго рахунку 3 шайбы, 10 хвілін штрафу і «+2» па сістэме «плюс-мінус».

Пятая гульня серыі адбудзецца 22 чэрвеня а 04:00 па мінскім часе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула