БЕЛ Ł РУС

У Барысаве дрэва ўпала так, што пашкодзіла два аўтамабілі і вокны на трох паверхах

19.06.2025 / 21:36

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці ратавальнікі ліквідуюць наступствы кепскага надвор'я, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. Паводле аператыўнай інфармацыі, зафіксаваная два выпадкі падзення дрэў — у Барысаўскім і Пухавіцкім раёнах.

Скрыншот з відэа

У Барысаве на вуліцы Чапаева дрэва ўпала на два аўтамабілі і пашкодзіла вокны кватэр на першым, другім і трэцім паверхах шматпавярховага дома.

Папярэдне паведамляецца, што пацярпелых няма. Супрацоўнікі МНС займаюцца распілоўкай і прыбіраннем паваленых дрэў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула