Сейм Латвіі прыняў закон аб забароне грамадзянам Расіі і Беларусі купляць у краіне нерухомасць
Сейм Латвіі ў трэцім чытанні прыняў закон, які забараняе грамадзянам Расіі і Беларусі, а таксама звязаным з імі юрыдычным асобам набываць нерухомасць у краіне. Гэты закон, як заяўлена, прыняты ў рамках абароны нацыянальнай бяспекі.
Статую Роланда на Ратушнай плошчы ў Рызе. Фота: Getty Images / Jon Hicks
Ініцыятыва паходзіла ад Міністэрства юстыцыі і Міністэрства замежных спраў Латвіі. Яе мэта — прадухіліць варожыя і шкодныя дзеянні з боку Расіі і Беларусі, а таксама не дапусціць імі абыходу міжнародных санкцый.
Забарона не будзе дзейнічаць для тых грамадзян Расіі і Беларусі, якія маюць статус пастаяннага жыхара Еўрасаюза або дазвол на пастаяннае пражыванне ў Латвіі.
Прадстаўніца Міністэрства юстыцыі Лаума Паэгкална падкрэсліла, што ў цяперашніх умовах гібрыднай вайны важна дзейнічаць на апярэджанне, каб не дапусціць умяшання Расіі і Беларусі ва ўнутраныя справы краіны і гарантаваць бяспеку і стабільнасць дэмакратычнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
У Латвіі забаранілі ездзіць у Беларусь дэпутатам і дзяржаўным службоўцам
«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў
Латвія разварочвае пасажырскія аўтобусы і вяртае іх у Беларусь. Вось у чым прычына