БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылі офіс вайсковага аташэ Ірана

19.06.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валерый Равенка правёў акрэдытацыйную сустрэчу з вайсковым аташэ пры пасольстве Ірана ў Беларусі Алі Тавакалі.

Фота: t.me/modmilby

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, на сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана, а таксама абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Офіс вайсковага аташэ Ірана ў Мінску адкрылі ўпершыню, адзначылі ў прэс-службе Мінабароны.

Чытайце таксама:

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?

Ізраіль нанёс новы ўдар па ракетных базах на захадзе Ірана

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам

Каментары да артыкула