БЕЛ Ł РУС

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу

19.06.2025 / 16:15

Nashaniva.com

Каля аўтатрасы М-1 «Брэст — мяжа Расійскай Федэрацыі» ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі дзіця без дарослых. Пасля паведамлення ў міліцыю на месца адразу ж накіравалі экіпаж ДАІ са Стоўбцаў, паведаміла УУС Мінаблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Інспектары ДАІ хутка заўважылі хлопчыка, які сядзеў на раздзяляльнай агароджы дарогі М-1. Дзіця не змагло паведаміць ніякай інфармацыі пра сябе, таму яго адвезлі ў райаддзел.

Там высветлілася, што хлопчыку 6 гадоў, ён прыехаў у госці да бабулі і падчас прагулкі ўцёк.

Урэшце ўсё скончылася шчасліва — хлопчыка перадалі маці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула