БЕЛ Ł РУС

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google

19.06.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Кіберэксперты паведамляюць пра беспрэцэдэнтны ўзлом, падчас якога ў адкрыты доступ трапілі каля 16 мільярдаў лагінаў і пароляў ад самых папулярных інтэрнэт-сэрвісаў. Карыстальнікам раяць тэрмінова мяняць паролі і выкарыстоўваць двухфактарную аўтарызацыю, каб абараніцца ад магчымых наступстваў гэтай атакі, піша Forbes.

Па даных даследчыкаў, гэтая ўцечка — вынік дзейнасці некалькіх груп кіберзлачынцаў, якія выкарыстоўвалі спецыялізаваныя праграмы для крадзяжу даных.

Атрыманыя імі лагіны і паролі цяпер прадаюцца на чорным рынку, што стварае сур’ёзную пагрозу прыватнасці і бяспецы мільярдаў карыстальнікаў ва ўсім свеце. 

Усяго выяўлена каля 30 баз даных, у кожнай з якіх ад дзясяткаў мільёнаў да 3,5 мільярда запісаў. Атрыманыя лагіны і паролі ўжо трапілі на чорны рынак, дзе іх можна набыць за адносна невялікія грошы.

Эксперты папярэджваюць, што наступствы такой уцечкі могуць быць вельмі сур’ёзнымі: карыстальнікі могуць сутыкнуцца з крадзяжамі асабістай інфармацыі, фінансавымі махінацыямі, а таксама ўзломам уліковых запісаў у сацыяльных сетках і іншых сэрвісах.

Большасць даных структураваны ў фармаце: URL, затым даныя ўліковага запісу і пароль. Паводле даследчыкаў, гэта адкрывае шлях да практычна любога анлайн-сервісу: Apple, Facebook, Google, GitHub, Telegram і розных дзяржаўных сэрвісаў.

Каб абараніць сябе, спецыялісты настойліва рэкамендуюць не чакаючы наступстваў проста цяпер:

тэрмінова змяніць усе важныя паролі;

не выкарыстоўваць адзін і той жа пароль для розных сайтаў і сэрвісаў;

выкарыстоўваць двухфактарную аўтарызацыю і іншыя сучасныя метады аўтэнтыфікацыі;

будзьце ўважлівыя да падазроных спасылак і паведамленняў, асабліва праз SMS і электронную пошту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула