БЕЛ Ł РУС

На пятніцу абяцаюць моцныя дажджы, пахаладае

19.06.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 20 чэрвеня.

У пятніцу надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная паветраная маса.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы.

Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, у многіх раёнах парывісты.

Ноччу +8..+13°С, максімальная днём +12..+18°С, па захадзе Беларусі +19..+21°С. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула