БЕЛ Ł РУС

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках

19.06.2025 / 10:47

Nashaniva.com

Мінтранс вынес на грамадскае абмеркаванне праект змяненняў у правілы паводзін на чыгунцы.

Сярод навел для пешаходаў — нельга будзе перамяшчацца праз шляхі на самакатах і сродках персанальнай мабільнасці.

Выключэнне складуць інвалідныя вазкі. Пад забарону таксама могуць трапіць матаблокі, ровары і ролікі.

Пры пераходзе праз чыгуначныя шляхі таксама прапануюць забараніць карыстацца смартфонамі і навушнікамі (акрамя слыхавых апаратаў). Такая ж забарона на навушнікі прадугледжана і для знаходжання на пасажырскай платформе.

Новы дакумент забараняе карыстацца лазернымі паказальнікамі, лавіць рыбу з чыгуначнага моста і ў межах 50 метраў ад яго ў абодва бакі. Прадугледжвае, што пасвіць жывёл могуць толькі асобы старэйшыя за 18 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула