БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю ўгледзела на Камароўцы агуркі і памідоры па 40 рублёў і неадкладна прарэагавала

19.06.2025 / 10:20

Nashaniva.com

У сераду Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло маніторынг цэн на садавіну і гародніну, што прадаецца на Камароўцы.

Фота МАРГ

Высветлілася, што гуркі, якія прадаюцца сям’ёй Лой з Пінскага раёна, рэалізуюцца па 40 рублёў за кілаграм. Аналагічна кошт памідораў складаў 40 руб./кг.

Фота МАРГ

Пасля запрашэння адміністрацыі рынку цана была зніжана больш чым на 40 %, паведаміў МАРГ.

Фота: МАРГ

Таксама было выяўлена парушэнне: адзін з суб’ектаў гаспадарання прадаваў прадукцыю без інфармацыі аб даце вырабу і тэрмінах прыдатнасці, а некаторыя тавары мелі скончаныя тэрміны рэалізацыі.

Вынесена прадпісанне, а рынку — рэкамендацыя за неналежны кантроль за дзейнасцю суб’ектаў, паведаміў МАРГ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула